Каб мова родная гучала!
Казкі маёй краіны
Беларускія народныя песенкі і пацешкі
Фанатэка беларускіх народных мелодый, музычных твораў
БЕЛАРУСКІЯ САЙТЫ для дзяцей!
Адной з асноўных мэт выхавання ў дашкольнай установе з’яўляецца далучэнне дзяцей да духоўных каштоўнасцей свайго народа. Згадзiцеся, калі паразважаць на гэтую тэму, гарманічнае развіццё чалавека немагчыма без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі і нават нацыянальнай годнасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць народныя танцы, ведаць нацыянальныя святы і традыцыі, любіць свае родныя мясціны, сваю радзіму Беларусь.
ПРАПАНУЕМ ВАМ, ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ,
БЕЛАРУСКІЯ САЙТЫ ПА АДУКАЦЫІ, ВЫХАВАННІ І РАЗВІЦЦІ НАШЫХ ДАШКАЛЯТ!
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў http://www.veselka.by
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543
Як пачаць размаўляць па-беларуску?
Простыя парады: Як пачаць размаўляць па-беларуску?
- Пазбаўцеся страхаў
Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх: А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі. Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі? В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Вы маеце шанс стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца. Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
- Папаўняйце свой слоўнікавы запас Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
- Пішыце па-беларуску.
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
- Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
- Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.
- Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
- Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!
Матэрыял з крыніцы: http://www.movananova.by/
Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Падрыхтавала:
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Бобрык А.А.
Рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклору
Першая малодшая група (ад 2 да 3 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ
“Сонейка-сонца”, “Мышка, мышка, дзе была”, “Гого-гого, гусачок”, “Верабейчык”, “Белабока-сарока”, “Трах-бах-тарабах”, “Божая кароўка”, “Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока”, “Люлі-люлі, люляшу”, “Ай, люлі-люлі-люлечкі”, “Ішла каза”, “Люлі-люлі-маленькі”, “Ходзіць певень па капусце”, “Люляю-люляю”, “А ты, коцінька-каток”, “Апсік, апсік, каточак”, “Кую, кую ножку”, “Гушкі, гушкі, гушкі”, “Сарока-варона”, “Мышка, мышка, дзе была?”, “Чыкі-чыкі, сарока”, “А ты, каток шэры”, “Люлі-люлі-люлечкі”, “Люлі-люлі-люлі”, “Кукарэку, певунок”, “Не хадзі, коцік”, “У куце сядзіць мядзведзь”, “Ладкі-ладком”, “Ладу, ладу, ладкі”, “Баю-баінку, баю”, “А курачка-рабушачка”, “Сядзіць мядзведзь на калодзе”, “Бычок”, “Іграў я на дудцы”, “Сядзіць сыч на капе”, “Вожык”, “Ідзі, ідзі, дожджык”, “Горкай, горкай, горачкай”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ
“Муха-пяюха”, “Коцік Петрык і мышка”, “Дзедава рукавічка”.
РУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ
«Калабок» (пер. А. Якімовіча); «Рэпка» (пер. А. Якімовіча); , Казляняткі і воўк (пер. К. Станкевіча),
ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ
“Тры мядзведзі” (пер. А.Якімовіча); “Хто сказаў “Мяў”?” (пер. А.Сачанкі).
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ
З. Бядуля. “Гэй, мой конік”; В. Вітка. “Бабіны госці”, “Коця і Каця”, “Дожджык”; С. Сокалаў-Воюш. “Мышаня”, “Мішка”, “Авечка”, “Пчолка”; І. Муравейка. “Адмарозіў лапкі”, “Я сама”; А. Дзеружынскі. “Сняжынкі”, “Сані”; А. Якімовіч. “Мядзведзь”, “Ліска”; Н. Галіноўская. “Калыханка”, “Коцік-варкоцік”; Н. Тулупава. “Вушкі”; В. Іпатава. “Аладкі”, “Вавёрка”; Т. Кляшторная. “Дапамагу”, “Гападыня”, “Паўцякалі цацкі”; К. Буйло. “Дзіцячы сад”; А. Пысін. “Ластаўка”, “Матылёчкі-матылі”; Г. Багданава. “Збанок”, “Маляваны дыванок”; В. Гардзей. “Коцік”, “Часнок”, “Вітамін”; В. Коўтун. “Гусі”, “Цвічок”; М. Танк “Ехаў казачнік Бай”, “Галінка і верабей”; В. Шніп. “Кураняты”; Л. Шырын. “Доктар”; Ул. Луцэвіч. “Птушачка”, “Май”; М. Мятліцкі. “Сунічка”; П. Прануза. “Верабей прымае душ”, “”Грыбнік”; С. Грахоўскі. “Ласяня”; Г. Іванова. “Свята”; Г. Каржанеўская. “Пагладжу вожыка”; У. Карызна. “Самая лепшая”; Я. Крупенька. “Шпак”, “Аленка”; А. Лойка. “Верабейчык”, М.Чарняўскі “Новы год”, “Конік”; І.Шуцько “Яечка”, “Сняжок”; Е.Лось “Мая лялька”, “Зіма”; У.Корбан “Карова”, “Авечка”; К.Лейка “Гарабей”; К.Крапіва “З Новым годам”; П.Марціновіч “Навальніца”; М.Скрыпка “Карась”, “Шчупак”; М.Шаховіч “Чабурашка”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
А. Кобец-Філімонава. “Мароз, Чырвоны нос”, Т.Бушко “Сняжынка”.
Другая малодшая група (ад 3 да 4 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ
“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ
“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ
Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас.”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў. “Сон”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка. “Коцікі”; В. Лукша. “Вясёлка”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
У. Юрэвіч. “Бярозчыны валёнкі”; А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”.
Сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ
“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ
“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Пшанічны каласок”, “Піліпка-сынок”, “Сынок-з-кулачок”, “Каток — Залаты лабок”, “Як курачка пеўніка ратавала”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ
Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”, “Сукенка раскажа”; В.Вітка “Піла”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Возера лясное”, “Замак”, “Змей”, “Алоўкі”, “Елка”, “Навагодняя песня”; А.Лойка “Кураняты”; Г.Іванова “Я будую дом з пяску”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”, “Бусел і хлопчык”; А. Прохараў. “За адвагу”, “Мурашыная святліца”; І.Муравейка “Адмарозіў лапкі”, “Шалтай-Балтай”; С. Новік-Пяюн “Верабейчыкі”, “Над калыскай”; В.Лукша “Вясёлка”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”, “Восень”, “Коцік”, “Вавёрка”, “Пчолка”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”, “Зайчаняткі”; Д. Бічэль-Загнетава “Радзіма”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”, “Наш май”, “Сунічкі”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; Л.Дайнека. “У весновым лесе”; А. Грачанікаў. “Сон”; Я. Колас. “На рэчцы зімой”, “Дзед госць”, “Зіма”, “Песня аб вясне”, .”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; У. Дубоўка. “Пра дзеда і ўнука”; В. Жуковіч. “Калядная вячэра”; П. Прыходзька. “Сіненькія вочы”; М. Танк. “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”; А. Русак. “Мой край”; А. Ставер. “Як зроблены цацкі?”; Н. Тулупава. “Сыражуйкі”; Р. Барадулін. “Ната маму любіць надта”, “Ай! Не буду! Не хачу!”; Ю. Свірка. “Сёння ў нашай мамы свята”, “Бабуліны казкі”; Леанід Дранько-Майсюк. “Пра добрую мышку і мудрую кошку”; В. Іпатава. “Янка-запытанка”; С. Шушкевіч. “Пайшоў коўзацца каток”, “Цяжка жабцы жыць без хаткі”, “Нашы сябры”; А. Якімовіч. “Звяры нашых лясоў”; А. Бялевіч. “У лесе”; Э. Валасевіч. “Сама”; В.Вярба “Матуліны рукі”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
І.Бурсаў “Страшная казка пра страшнага звера”; В.Хомчанка “Яблык”, “Яшава рукавічка”; У. Юрэвіч. “Пацалунак асвы”, “Бярозчыны валёнкі”; В.Вітка “Натальчына сямейка”; А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”; Б. Сачанка. “Насцечка”; І.Шуцько “Смелая ўнучка”.
Старэйшая група (ад 5 да 6 гадоў)
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І ПАЦЕШКІ
“Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”, “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ
“Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Селянін, мядзведзь і лісіца”, “Верабей і мыш”, “Кот Максім”, “Гарошак”.
ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ
“Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Паданне пра заснаванне Бярэсця”, “Пра возера Свіцязь”, “Пра зязюлю”, “Бацька і сыны”.
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ
Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?» ; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», “Жарт”; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В.Вітка “Жаўна”, “Бусел”, “Вавёрчына гора”; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У.Дубоўка “Як сінячок да сонца лётаў”; Н.Игнатенко “История про Варю и Дубовенка”, “Сказка про Тимку и Кузьку”; В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», “Вясна” (урывак); «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае».
ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
Цётка. “Журавель і чапля”; З.Бядуля “Скарб”; В.Вітка “Страшная казка”; У.Галубок “Гонар”; В. Хомчанка. “Білеты ў цырк”; А. Дудараў. “Сінявочка”; А. Кобец-Філімонава. “Дзівосны лядзяш”; К.Каліна “Зімовы дуб”, “Кампот”, “Сакавік і яго сёстры”, “Красавік”, “Ліпень”, “Жнівень”, “Верасень”, “Кастрычнік”; А.Дудараў “Сінявочка”; М.Гамолка “Васілёва бярозка”; У.Ягоўдзік “Бусел”, “Вожык”, “Заяц”.
Падрыхтавала:
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Чараповіч В.В.
Крыніца планавання:
Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.
Беларускія гульні для выхаванцаў.
Беларускія гульні для дзяцей 2-3 гадоў
“Маша"
Задачы: развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці. Правілы: называць імя таго, хто зваў, з завязванымі вачыма. Змест: Дарослы кажа: Ёсць у нас дзяўчынка Маша, І ёсць у нас хлопчык Саша, Яны хочуць пагуляць, хто пакліча – адгадаць. Дзяўчынцы обо хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць: Маша, Маша, ты пацеха наша, Адгадай, хто пяе,імя тваё назаве. Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: “Маша”. Маша, якая стаіць у крузе, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць: “Саша”
“Прэла-гарэла" Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт. Уменне дзейнічаць па сігналу. Правілы: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі. Пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.
Матэрыял: розныя цацкi. Змест: Да пачатку гульні дарослы ў розных месцах хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы: Прэла-гарэла за мора ляцела, А як прыляцела,дзе-недзе села. Хто першы знойдзе, Той сабе возьме. Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
“Заiнька"
Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі
Правілы: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Змест:
Дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.
Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:
“Лясь, лясь, уцякай!"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Правілы: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
Матэрыял: Кветкi
Змест:
Дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
Лясь, лясь, уцякай!
Цябе конi стопчуць.
А я коней не баюся
Па дарозе пракачуся —
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.
Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.
Беларускія гульні для дзяцей 3-4 гадоў
“Надзейка"
Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; развіваць пачуццё сяброўства; выхоўваць калектывізм.
Правілы: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка.
Змест:
Па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяцца ў круг і загадваюць:
Ты, Надзейка , раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы,
Як бабулі скачуць.
Надзейка выконвае танцавальныя рухі і адказвае:
Вось так. Вось так –
Так бабулі скачуць.
Дзеці загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы.
Як сяброўкі скачуць.
Надзейка танцуе і адказвае:
Вось так. Вось так –
Так сяброўкі скачуць
Дзеці загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы.
Як козлікі скачуць.
Надзейка адказвае:
Вось так. Вось так –
Так козлікі скачуць.
Потым яна запрашае скакаць усіх дзяцей разам з ею.
“Адгадай, чый галасок"
Задачы: развіваць увагу на слых, памяць.
Правілы: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
Змест:
дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі у круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
“Вожык і мышы"
Задачы: Развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць, рашучасць.
Правілы: Злоўленай лічыцца тая мышка, да якой вожык дакранаецца рукой.
Змест:
Па лічылцы выбіраецца вожыкі 6-7 мышэй. Астатнія становяцца ў круг, вожык – у сярэдзіне. Па сігналу дзеці ідуць управа, вожык – улева. Дзеці дэкламуюць:
Бяжыць вожык. Тупу-туп!
Сам калючы, востры зуб!
Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Да вожыка падыхлдзіць адзін з удзельнікаў:
Вожык ножкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш,
Вожык чуе ў лісцях мыш.
Вожык асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць за кругам. Дарослы гаворыць:
Бяжы, бяжы, вожык!
Не шкадуй ты ножак!
Ты лаві сабе мышэй,
Не чапай толькі дзяцей!
Мышы забягаюць у круг, вожык іх ловіць. Той, каго злавілі, прысядае. Калі 3-4 мышкі злоўлены, гульня заканчваецца.
“Грушка"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.
Правілы: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні
Змест:
Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:
Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка,
Ды у добры час.
Патанцуй,- Марылька,
Паскачы для нас.
А ужо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весяліць будзем.
I з нашай Марылькай
Скакаць будзем.
На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.
Беларускія гульні для дзяцей 4-5 гадоў
“Мак"
Задачы: Выхоўваць цярплівасць, павагу адзін да аднаго, пазнаеміць з паступовасцю развіцця расліны
Правілы: Мак пачынае лавіць дзяцей пасля слоў: “Трасіце мак”
Змест:
дарослы чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Мак”
Мак паспеў, пялесткі скінуў
І галоўку ўгору ўскінуў.
Перамігваецца з сонцам:
“Ты з-за хмар выходзь часцей,
Бо трымаю я ў скарбонцы
Пачастунак для дзяцей!”
Дзеці выбіраюць каго-небудзь на ролю мака. Мак стаіць у сярэдзіне круга. Дзеці водзяць карагод вакол яго і спяваюць:
А на гары мак, мак.на даліне так, так.
А вы мае маковачкі, залатыя галовачкі.
Потым спыняюцца і пытаюц у мака:
- Ці сеяла (сеяў) мак, мак?
Мак адказвае:
- Сеяла (сеяў).
Дзеці зноў ідуць карагодам са спевамі: “А на гары мак, мак…”
Зноў становяцца і пытаюць:
- Ці ўзышоў мак?
Мак адказвае:
- Узышоў.
Гульня працягваецца. Дзеці чаргуюць спевы з пытаннямі: “Ці палола (палоў мак?”, Ці цвіў мак?, Ці паспеў мак?”
Пасля адказу: “Паспеў”,- дзецікрычаць: “Трасіце мак!” І бягуць да мака трэсці яго. А мак спрабуе схапіць каго-небудзь з дзяцей. Каго ен зловіць, той становіцца макам.
“Вузельчык"
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Правілы: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.
Матэраял: Паясы
Змест:
Два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала,
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзіла
Тонкая ды долгая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу:
Носік стальны
Хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны
Цягну зa сабой.
Праз палаьнo ён праходзщь,
Канец сабе находзіць...
“Агароднiк"
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.
Правілы: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
Змест:
Гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
— Хто там?
— Агароднік!
— За чым прыйшоў?
— За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе нi падыдзе,
Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод
“Хворы Верабей"
Задачы: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.
Правілы: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.
Змест:
Дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:
— Ці дома верабей?
— Дома.
— Што ён робщь?
— Хворы ляжыць.
— Што яму баліць?
— Плечыкі.
— Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
— Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.
Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:
—Ці дома верабей?
— Дома.
— Што ён робіць?
— Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.
Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.
Беларускія гульні для дзяцей 5-6 гадоў
“Гусі-лебедзі"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткаго бегу, спрыту, выхоўваць пачуцце калектывізму, смеласць.
Правілы: Дзеці дапамагаюць гусям, якія маюць права схавацца ў сярэдзіне круга, калі стомяцца. Воўк гэтага права не мае.
Матэрыял: Медальён з выявай ваўка
Змест:
Выбіраецца воўк і гусі. Воўк знаходзіцца ў сярэдзіне круга, гусі за кругам. Дзеці або дарослы крычаць: “Гусі, гусі! Вам пара ў чыста поле са двара”
Дзеці ідуць кароагодам, трымаюцца за рукі і спяваюць:
Дзе былі вы гусі?
На сінім на моры.
Каго там вы бачылі?
Шэрага воўка.
Ах, ты шэры воўк,
Бяры ты гусенка замест парасенка. Га-га-га!
Гусі адказваюць пасля кожнага радка тэксту увесь час: “Га-га-га!”. Потым гусі ўцякаюць. А воўк іх ловіць
“Міхасік"
Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць.
Правілы: Пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Матэрыял: Некалькі пар абутку
Змест:
Некалькі пар абутку ставяцца па кругу. Удзельнікі становяцца вакол “лапцей”. Дзеці гавораць:
Ты, Міхасік, не зявай!
Хутка лапці абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы танцавальныя рухі, перамяшчаюцца па кругу. Па сігналу кожны стараецца абуць “лапці”. Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.
“Паляўнічыя і качкі"
Задачы: Развіваць трапнасць і дакладнасць удару, вакамер, хуткасць рэакцыі.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Матэрыял: мяч
Змест:
Выбіраюцца паляўнічыя і качкі. Паляўнічыя перамяшчаюцца па пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, і імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ўдарыць па нагах ці ў спіну мячом качцы. Але падыходзіць да качак бліжэй, чым5-6 крокаў, не дазваляецца. Калі качкі набліжаюцца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі качка зловіць мяч на ляту, яна кідае мяч за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па віне якога мяч быў злоўлены качкай. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць качку, мяняецца з ей ролямі.
“Качка"
Задачы: Удасканальваць навыкі лоўлі мяча, пападання ім у рухомую цэль; развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вынослівасць
Правілы: Калі мячык выкаціцца за межы круга. Ігрок, якому ен быў адрасаваны, можа зрабіць з месца прыпынку мяча два крокі ў любым напрамку.
Матэрыял: мяч
Змест:
Чэрціцца круг дыяметрам 15-20 м, у які становіцца водзячы-паляўнічы. Ен кідае качку (тэнісны мяч) угору і называе імя аднаго з ігракоў. Названы павінен злавіць качку, тады ен стане паляўнічым. Калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, з таго месца, дзе спынілася качка, ен павінен трапіць у аднаго з ігракоў, якія перамяшчаюцца па кругу. Толькі тады ен становіцца паляўнічым. Ігрок, у якога трапілі мячом, выбывае з гульні, але калі той, хто кідае, прамахнецца, з гульні выбывае ен сам. Пераможцам лічыцца той, хто застаецца ў гульні апошнім. Аднаго
“Гарнушак"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, вытрымку.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Матэрыял: Фант (каменьчык ці шышка)
Змест:
Дзеці садзяцца на лаву, якая стаіць пасярэдзіне пляцоўкі, плячамі адзін да аднаго. Адзін з удзельнікаў гульні называецца гарнушкам. Ен ходзіць вакол чарады і раптам стукае каго-небудзь па калене і крычыць: “Гарнушак!” Той зрываецца з месца і бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзіць гарнушка, які таксама бяжыць, але ў іншым напрамку. Хто раней зойме месца на лаве, той выйграе, а другі дае фант і становіцца гарнушкам.
“Хапанка"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць уважлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць.
Правілы: Па камандзе водзячага ігракі павінны схапіць прадмет і забегчы з ім за сваю лінію.
Матэрыял:Розныя невялікія прадметы
Змест:
На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1-2 м-гняздо. А паабапал яго на адлегласці 4-7 м ад цэнтра – дзве паралельныя лініі. Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імены, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў. Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называе адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца схапіць яго першым. Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць прадметаў.
Падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Бобрык А.А.
Пачытаем разам!..
Восень – пара года паміж летам і зімой, калі заканчваецца цяпло і пачынае халадаць. Давайце правядзём сумесны час з карысцю: пачытаем разам творы беларускіх пісьменнікаў, абмяркуем і расфарбуем ілюстрацыі.
РУХОМЫЯ ГУЛЬНІ!
- Гульні-карагоды
Бярозка
Задача: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеціходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.
Бярозка белая,
Макаўка зялёная,
Летам махнаценькая,
3імой сучкаваценькая,
Дзе яна стащь,
Там i шуміць.
Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая,
Вясной вясёленькая,
Сярод поля стаіць,
Лicточкамі шуміць,
Грыміць, гудзщь,
Залатым вяночкам звініць,—
бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак,— яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi у бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!»— дзяучынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.
Правілы гульні: хустачкі у тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла легка ix узяць.
Лянок
Задача: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxica словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля».Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга iадказвае:
— Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмiдзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк.
Мы лянок ipвaлi, ж а л i,
Абразалі, у полі слалі,
У снапочкі 3бipалi.
Урадзіся лянок
Белы, слаўны кужалёк.
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
Пляцень
Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп iнапрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным iспяваюць:
Кругом бярозанькіідзём,
Каля яе ўсе плятнём.
Плець-плець пляцёна
Кругом ствала абвядзёна.
Уецца пляцень, пляцецца
У поле, у лес валачэцца.
Расплятайся, пляцень, распляціся,
Залаты вузельчык развяжыся.
Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:
Сто дашкалят
Усе у адзін рад,
Разам звязаны стаяць.
Пляцень, расплятайся,
На. бярозаньку завівайся.
Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах iўпадзе, выбывае з гульні.
Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.
Грушка
Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентаваццаў навакольным.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкii спяваюць:
Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка,
Ды у добры час.
Патанцуй,- Марылька,
Паскачы для нас.
А ужо наша грушка
Распусцілася,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весяліць будзем.
I з нашай Марылькай
Скакаць будзем.
На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкіi выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.
Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ixcaсловамі песні.
Вузельчык
Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму,цікавасць да народнага фальклору.
Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкii, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала,
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзіла.
Тонкая ды долгая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу:
Носік стальны
Хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючынiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошніў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хивсцік ніцяны
Цягну зa сабой.
Праз палаьнo ён праходзщь,
Канецсабенаходзіць...
Правілы гульніi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінныстаяць адзш адзін каляаднаго на адлегласці нацягнутага паміжiмi пояса (1 м); aпoшнiў радзеігрокякізацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць«зацягнутых» паясамі дзяцей.
А мы проса сеялі
Задача: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.
Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)
Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:
— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)
— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкіi становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкіпляскаюць у далоні.
Правілы гульні: дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць iспяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.
Агароднік
Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп iнапрамак. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
— Хто там?
— Агароднік! .
— За чым прыйшоў?
— За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хтода яе нi падыдзе,
Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.
Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
Макі-макавачкі
Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.
Карагод спявае песню:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі!
Залатыя галовачкі!
Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:
- Ці паспеў мак?
Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, iадказвае:
— Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.
- Карагод зноу ідзе з песняй:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-маковачкі, маковачкі,
Залатыя галовачкі!
Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:
— Цi паспеў мак?
Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:
— Толькі сею!
Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:
— Hiўзышоў мак?
Гаспадар адказвае:
- Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.
Наступны раз у яго запытваюць:
— Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:
— Зацвіў,— i, растапырыўшы пальцы, iмiтyeiмi кветку маку.
Потым карагод пытаецца:
— Цi адцвіў мак?
Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі маку, i адказвае:
- Адцвіў!
Пасля пecнi — новае пытанне:
— Цi паспеў мак?
Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:
Ой на гары мак, мак
На даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі,
Залатыя галовачкі!
Будзем трэсці мак!
Будзем трэсці так!
Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга iўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.
Правілы гульні:дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга iўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці(паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы)
Сонца i месяц
Задача: развіваць каардынацыю iўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок iціхенька, каб іншыя ixнeпачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i месяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ixпрыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца цугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечыiгpaкy, які стаіць спераду яго.
Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаўi з песняй праходзяць праз ix:
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка,
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў наш Ягорачка.
Ішоу ён лугам,
Вёў дзяцей кругам.
Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:
— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:
— Ідзі да мяне,— iaпoшнiў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау. Так дзеці праходзяць з песняй праз вароты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты»— у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сонца i месяца або ў рад, або цугам—адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзінiгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошніiгpoктаксама ідзе або да сонца, або да месяца.
Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.
Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:
— Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.
А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:
— Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!
Пасля гэтага дзеці-сонцы утвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.
Правілы гульні: праходзячы празвароты, дзецідзеляцца на дзве каманды; у канцы гульніўсеянытанцуюць разам.
Курнаціна
Задача: развіваць спрыт і дакладнасць рухаў, узгодненасць дзеянняў, увагу.
Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад iспяваюць:
Вышай, ніжай, Курнаціца,
Набокшапка-вушаціна.
Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоувае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяучынкі хусткі. Хто не выканае загад, цівыканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэтага дзеці рухаюцца далей, а важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняцьpyкi угору!». У канцы гульні дзецівыкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).
Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў.
Маўчанка
Задача: развіваць уменне валодаць сабой, выхоўваць вытрымку.
Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць:
Пярвенчыкі, чарвенчыкі,
Зазвінелі бубенчыкі
Па свежай расе,
Па чужой паласе,
Там, кубкі, арэшкі,
Цукеркі, мядок,
— Маучок!
На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.
Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.
Адгадай, чый галасок
Задача: развіваць увагу на слых, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі у круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваўвыхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
Заінька
Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкiiўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пaбiспіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць iхутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.
Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнiўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:
Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькiiгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Іванка
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
А дзе той Іванка, (3 разы)
Што ўстае спазаранку.
ЁН спрытны, працавіты
Танцуе, пяе iў вучобе не адстае.
Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.
Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзецізакончылі спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка i запрашае яго выйсціў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
Кругом пакружуся (кружыцца)
Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоніi прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
Толькі Марыльку з сабой забяры.
Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.
Правілы гульні:дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.
- Гульні вялікай рухомасці
Шэры кот
Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы iбегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
— ЁСЦЬ мышы у стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўcixмышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.
Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcixмышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
Купец
Задача: практыкаваць у бегу па кругу. Выхоўваць пачуццё адказнасці, сяброўскія адносіны дзяцей адзін да аднаго.
Aпicaннe гульні: усе дзеці дзеляцца на пары i садзяццатак, каб утварыць два кругі. Спераду сядзяць дзеці-дзеткі, а за iмi дзеці-мамы. Адно дзіця-мама застаецца без пары.
Гэта маці-купец. Яна ходзіць у сярэдзіне круга i па чарзе звяртаецца да кожнай маці:
— Маці, прадай дзетку!
— Не, дзетка не прадаецца, ідзідалей!
Так працягваецца да таго часу, пакуль якая-небудзь маці не адкажа:
— А якая ж твая плата?
— На бабу лапату!
Пасля гэтых слоў маці пакідае сваю дзетку i бяжыць вакол дзяцей. Яна стараецца хутчэй дабегчы да пакінутай дзеткі Калі яе месца раней зойме маці-купец, то яна замяняе купца у крузе.
Правілы гульні: нельга перабягаць цераз круг, стараючыся хутчэй дабегчы да пакшутай дзеткі.
Гарлачык
Задача: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца
ў навакольным. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
— Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:
За «гарлачык» гэты
Дай нам зусім крышку:
Каб ніколі не хварэць
— Маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногіi бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.
Правілы гульні:дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ixімкнецца заняць свабоднае месца.
Замарожаныя
Задача: удасканальваць навыкібегу, змяняючы тэмп iнапрамак. Выхоўваць смеласць, сумленнасць. Aпicaннe гульні: па лічылцы:
Дзед Мароз, Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс,
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!—
Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імiiімкнецца дакрануцца да аднаго з дзяцей рукой, замарозіць яго. Замарожаны пaвiнен спыніцца i расставіць pyкi у бaкi. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза iпачынаюць гульню спачатку.
Правілы гульні:: замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi у бaкii не рухацца.
Спрытны Верабей
Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі; уменні хутка арыентавацца у навакольным. Развіваць спрыт.
Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 2 м. Каб яго можна было бачыць здалёк, у сярэдзіну яго ставяць флажок. На адлегласці10 — 15 м ад круга дзеці строяцца ў шарэнгу. Па лічылцы:
Скакаў верабей на сцяне;
Зламаў ножку — цяжка мне!
Вераб,іха скача
Ды па ножцы плача.
Верабей, верабей,
Не дзяўбі канапель:
Hi мaix, нiсвaix,
Hi суседзяў мaix!
Адгукніся, верабей,
Вылятай у круг хутчэй!—
дзеці выбіраюць вераб'я i разбягаюцца па пляцоўцы, а той, каму выпала быць вераб'ём, ловіць ix. Каго верабей зловіць, той дапамагае яму лавіць астатнixдзяцей. Тыя, каго ловяць, могуць адпачыць, калі схаваюцца ў круг, але за-трымлівацца там доўга нельга. Гульня заканчваецца, калі ўсе дзеці будуць злоўлены.
Правілы гульні:, дзеці не павінны, калі выбегуць з круга, зноў тут жа вяртацца назад; заставацца ў крузе можна не больш чым адну мінуту.
Блін гарыць
Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, смеласць, спрыт. Выхоўваць пачуццё калектывізму, сумленнасць.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, назначаецца лавец. Выхавальнік чэрціць на зямлі круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы cпiнoй да круга на адлегласці1,5 м, гаворыць словы: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэтычас спрабуе запляміць дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становщца вядучым, гульня працягваецца.
Правілы гульні: вядучы павінен пляміць дзяцей, якія знаходзяцца са знадворнага боку круга.
Змяя
Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць рухаў.
Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў калону па аднаму (адзін за адным) i бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — змяя; першы ў калоне — галава, aпoшнi — хвост.
Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яе уцякае. Галава, што злавіла хвост, пераходзіць у канец калоны, i гульня паўтараецца зноў.
Правілы гульні:дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся у гульні, яны прайгралі i выходзяць з калоны.
Дзядуля-ражок
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок».ЁН жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзецідзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ўcвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
— Хто мяне бaiцa?
А ўсе дзеці яму ў адказ:
— Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць iзадзірыста падражшваюць важака:
-Дзядуля-ражок,
З'еў чужы піражок!
Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!
Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
Фарбы
Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкіi робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:
— Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
— Хто тут?
— Несцерка!
— Чаго прыйшоу?
— Па фарбу?
— Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
— Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
— Такой фарбы у нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:
Пайдзі за сіненькі лясок,
Знайдзі ciнi чабаток.
Панасі, панасі
I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
— Стук-стук!
— Хто там?
— Несцерка!
— Чаго прыйшоў?
— Па фарбу!
— Па якую?
— Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
— ЁСЦЬ белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнiўдзел не прымае.
Каршун
Задача: удасканальваць навыкі хуткага перамяшчэння шарэнгай, мяняючы напрамак, выхоўваць смеласць, спрыт.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць каршуна i квактуху. Усе астатнія дзеці — кураняты.
Каршун ідзе на самы канец пляцоўкі — там будзе яго дом i агарод.
Квактуха з куранятамі ідзе на другі канец пляцоўкі— там будзе ix дом. Каршун у cвaiм доме садзіцца i шые мяшочак. Квактуха гаворыць куранятам:
— Дзеткі, паглядзіце, што там каршун робіць?
Кураняты:
— Мяшочак шые.
Квактуха:
— Пойдзем да яго спытаем, на што гэта ён мяшочак шые.
Усе ідуць шарэнгай адзін за адным да дома каршуна. Квактуха пытаецца:
— Каршун! На што ты мяшочак шыеш?
— Tвaix дзетак лавіць.
Квактуха: -
— За што, чаму так?
Каршун:
— Каб у мой агарод не лазілі.
Квактуха:
— А што яны у цябе ў агародзе зрабілі?
Каршун:
- Твае дзеці гарох падзяублі,
Капусту паламалі,
Рэпку павыдзіралі,
Усе мае грады патапталі!
Каршун ускоквае, махае крыламі iкідаецца на куранят. Квактуха не падпускае каршуна да куранят — выстауляерукіўперад, адганяе яго, а сама крычыць: «Кыш! Кыш! Кыш!»
Злоўленых куранят каршун адводзіць да сябе у дом. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль каршун не зловіць 6 — 7 куранят.
Тады квактуха з астатнімі куранятаміідзе да каршуна вызваляць cвaix дзяцей.
Квактуха гаворыць:
— Каршун, адпусцімaix дзіцянятак!
Каршун пытаецца:
— А не будуць яны зноў у мой агарод лазіць — гарох дзяўбці, капусту ламаць, рэпку выдзіраць, градкі таптаць?
Квактуха адказвае:
— Больш не будуць!
Каршун гаворыць:
— Калі не будуць, тады адпушчу. Толькі няхай гэтае кураня мне кашулю пашые.
Кураня паказвае рукамі, як кашулю шыюць: кроіць нажніцамі, зацягвае нітку уіголку, шые i аддае кашулю каршуну. Такім чынам каршун прыдумвае работу для кожнага кураняці, якіх злавіў, i адпускае ix.
Правілы гульні: каршун ловіць толькі самае апошняе кураня, выхопліваць куранят з сярэдзіны шарэнгі не дазваляецца.
Гаспадыня i кот
Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дачку i ката. Усе астатнія — збаночкі.
Маці гаворыць:
— Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!
Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:
— Дапамажы мне, дачушка, збаночкіў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за рукі, дачка таксама бярэдвух дзяцей за pyкi, iўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.
Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.
— Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкіне перакуліў.
Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець,пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i скажа:
— У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым —кіслае малако! У гэтым — масла!
Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі.Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката. Бегаюць ды прыгаворваюць:
— Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!
Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.
Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.
Пачаў прасіцца:
— Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:
— Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!
Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.
— Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:
Першы раз даруецца,
Друп — забараняецца!
I разбегліся усе хто куды.
Правілы гульні: дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, каліix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.
Хворы Верабей
Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.
Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае.Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцai пытаецца:
— Ці дома верабей?
— Дома.
— Што ён робщь?
— Хворы ляжыць.
— Што яму баліць?
— Плечыкі.
— Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
— Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.
Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:
—Ці дома верабей?
— Дома.
— Што ён робіць?
— Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.
Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.
Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькіў доме савы.
Мяч у доміку
Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у цэль. Развіваць хуткасць рэакцыі, трапнасць, вакамер.
Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў рад на адлегласці кроку адзін ад аднаго. Кожнае дзіця чэрціць сабе маленькi кружок i прысядае перад iм. Апошні ў радзе коціць мяч. Як толькі ён закоціцца ў які-небудзь кружок i спыніцца там, усе бягуць, а гаспадар кружка бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. У каго трапіць мяч — таму ачко. Калі мяч тpaпiў у iгpaкa тры разы, ён выбывае з гульні, а ўсе астатнія гуляюць.
Правілы гульні:дзіця павінна кідаць мяч толькі са свайго кружка; дзеці разбягаюцца тады, калі мяч тpaпiў у чыйсці кружок. Каціць мяч дзеці павінны лёгкім штуршком.
Два агні
Задача: практыкаваць ва уменні хутка кідаць i лавіць мяч дзвюма pyкaмi. Развіваць спрыт, арыенціроўку, умець разлічыць сілу кідка i адлегласць.
Aпicaннe гульні: на пляцоўцы чэрцяцца дзве паралельныя лініі даўжынёй 10— 12 м, якія утвараюць калідор шырынёй 4 — 5 м. Усе, хто гуляе, дзеляцца на дзве роўныя па колькасці групы i становяцца з абодвух бакоў калідора за лініяй, тварам адзін да аднаго (утвараючы дзве шарэнгі). Назначаюцца два водзячыя, aгнi — па аднаму з кожнай групы. Агні знаходзяцца ў калідоры (паміж шарэнгамі). Дзеці, якія стаяць у шарэнгах, перакідваюць мяч адзін аднаму праз калідор. Aгнi перамяшчаюцца па ўсяму калідору i стараюцца злавіць яго. Калі зловяць, то iгpoк, што кiнуў мяч, выбывае з гульні — ён згарэў.
Правілы гульні: дзеці-агні павінны перамяшчацца толькі па калідорыiiмкнуццa злавіць кінуты мяч.
Свінка
Задача: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:
— Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляука! Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідваесвінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмii спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iмi выкідвае свінку _з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінкуў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.
Правілы гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.
Казіны рог
Задача: практыкаваць ва ўменні адбіваць пусты драўляны шар, не прапускаючы яго цераз рысу-мяжу. Развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, спрыт.
Апісанне гульні: дзве каманды дзяцей знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной. У кожнага ў руках палка. Адна з каманд кідае i коціць драўляны шар у бок процілеглай каманды, тыя адбіваюць яго назад ці ловяць на сваей мяжы-рысе i вяртаюць першай камандзе.
Калі шар пералящць цераз мяжу-рысу, каманда, што ахоўвае яе, адыходзіць да таго месца, куды закаціўся шар. Тады пра яе гавораць:
— Загналі у казіны рог!
Каманда-пераможца атрымлівае ацэнку, i гульня працягваецца.
Правілы гульні: шар дазваляецца каціць толькі па зямлі.
Гарачае месца
Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутaмi, развіваць спрыт, вынослівасць.
Aпicaннe гульні: на зямлі абазначаюць рысай «гарачае месца». 3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. ЁН становіцца на некаторай адлегласці ад гарачага месца i ахоўвае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той становщца яго памочнікам, i яны разам ловяць астатніх. 3 павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца становіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Хто трапіць туды, можа адпачыцьтам нека-торы час, але затым зноў павінен выбегчы iпаспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.
Правілы гульні: iгpoк, які тpaпiyў гарачае месца, адпачывае там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленым лічыцца той, да каго водзячы дакрануўся рукой.
Лыка
Задача: практыкаваць ва ўменні пераадольваць перашкоду, пераступаючы ці пераскокваючы цераз яе. Выхоўваць смеласць, спрыт.
Aпicaннe гульні: двое дзяцей садзяцца на зямлю iўпiраюцца ступнямі ног. іншыя дзеці павінны прайсці, пераступаючы цераз ix ногі.
В aўcix пытаюцца:
— Куды ідзеш?
— Па лыка!
— Ну ідзі!
Пасля таго як усе дзеці пройдуць па лыка, яны павінны, вяртаючыся назад, прабегчы паміж лаўцамі, якія сядзяць на кукішках, тыя ловяць дзяцей, не зыходзячы з месца. Злоўленыя дзеці атрымліваюць штрафное ачко.
Правілы гульні: дзеці-лаўцы павінны паспець запляміць прабягаючых паміжiмi дзяцей.
Пераскоч гару
Задача: практыкаваць ва уменні з разбегу пераскокваць перашкоду, выхоўваць смеласць.
Апісанне гульні: тыя, хто гуляюць, кладуць слупком шапкі. Затым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць праз ix, стараючыся не зачапіць ixнагамi. Калі хто-небудзь зачэпіць шапку, яму трэба прапаўзці праз строй. Усе становяцца адзін за адным, шырока расставіўшы ногі, aвiнaвaтыпаўзе ўix пад нaгaмi.
Правілы гульні: скакаць трэба так, каб не зачапіць складзеныя слупком шапкі, калі iгpoк тры разы зачэпіць шапку, ён выходзіць з гульні.
Каза
Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутамі на абмежаванай плошчы. Выхоўваць смеласць, настойлівасць.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць тэта так: шырока расстауляюць нorii, нахіліўшыся, пракідваюць паміж iмi кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць козы. Дзеціпрывязваюць да слупка вяроўку даужынёй 1,5—2 м i даюць пастуху канец вяроўкі у рукі. На такой адлегласці ад слупка ён павінен знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка свае палачкі, якія называюцца козамі.
Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, iмкнyчыся схапіць палачку, а пастух стараецца перашкодзщь гэтаму. Калі дзецям удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе iгpaкiшырока расстаўляюць нoгi, а пастух на карачках павінен прапаузці праз расстаўленыя вароты.
Правілы гульні:дзіця-пастух не падпускае дзяцей да слупка, каля якога складзены палачкі, ён можа дакрануцца (запляміць) іграка рукой, пасля чаго той выбывае з гульні.
Спрытнякі
Задача: развіваць спрыт, хуткасць, каардынацыю рухау, выхоўваць смеласць, пачуццё адказнасці за таварыша.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў круг пapaмi тварам да цэнтра — адзін спераду, другі— ззаду. Пярэдні iгpoк расстаўляе pyкi у бaкi, задні трымаецца за пярэдняга. Назначаецца водзячы, які знаходзіцца ў цэнтры круга. Ен падбягае то да адной, то да другой пары, стараючыся схапіць задняга iгpaкa, пярэдніiгpoк загароджвае яго рукaмiiўвесь час паварочваецца тварам да водзячага. Калі апошняму ўдаецца ўхашцца за задняга iгpaкa, то пярэдні становіцца водзячым, а задні аказваецца спераду i ахоўвае свайго таварыша.
Правілы гульні: водзячы не павінен хапацца за пярэдняга iгpaкaiўжываць сілу, а неабходна толькі дакрануцца да iгpaкa, якi стаіць ззаду.
Вартаўнік
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае накyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.
Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
Свабоднае месца
Задача: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.
Апісанне гyльнi: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца iзаняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoўi г. д.
Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.
Браднік
Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака iзавязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла iінш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.
Правілы гульні: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы iабыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.
Вілюшкі
Задача: развіваць спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў, выхоўваць смеласць.
Апісанне гульні: дзеці строяцца ў шарэнгу, бяруцца за pyкiiўтвараюць ланцуг.Больш дужае дзщя-важак, што стаіць у пачатку рада, пачынае бегчы i цягне за сабой іншых. Пры гэтым яно нечакана бяжыць то у адзін, то ў другі бок. Такія ж хуткія i крутыя павароты павінны рабіць iіншыя. Многім, асабліва тым, хто знаходзіцца далей ад важака, рабіць гэта цяжка, яны падаюць i выходзяць з ланцуга, а гульня працягваецца далей. Пераможцамі лічацца тыя дзеці, якія на працягу трох мінут утрымлівалі раўнавагу.
Правілы гульні: iгpoк, па вiнe якога разарваўся ланцуг, выбывае з гульні.
Паляўнічы
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, назіральнасць, смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць паляўнічага i двух-трох сабак.Усе астатнія — зайцы. Зайцы хаваюцца за кустамі, у ямах iіншых месцах. Выходзіць паляўнічы i крычьщь: «Бах! Бах!» Сабакі бягуць ва ўсе бакі,знаходзяць зайцаўi выганяюць ix на адкрытае месца. Кожнага з дзяцей-зайцаў паляўнічы павінен сустрэць словамі: «Бах! Бах!» інакш яны схаваюццаiix трэба будзе шукаць зноў. Зайцы, знойдзеныя паляўнічым, павінны выйсці з гульні. Пераможцамі лічацца тыя зайцы, якіх паляўнічы на працягу 5 мінут не знайшоў.
Правілы гульні: дзеці-сабакі павінны шукаць дзяцей-зайцаў толькі пасля сігналу паляўнічага: «Бах! Бах!»
Паляванне на лісаў
Задача: практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентаваццау навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Aпicaннe гульні: Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў.Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыякpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За імпалюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе iўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.
Правілы гульні: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.
Калім-бам-ба
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць сілу, спрыт, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў навакольным.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін супраць другога, утвараючы дзве шарэнгі. Дзеці кожнай шарэнгі бяруцца за pyкi, i паміж імі ІДзе гаворка:
— Калім-бам-ба .
— На што слуга?
— Прышыць рукавы.
— На чые бакі?
— Пятае, дзесятае (імя) сюды.
Названае дзіця бяжыць да дзяцей другой шарэнгіi спрабуе разарваць яе. Калі дзіця зможа разарваць счэпленыя pyкi, то вядзе ў сваю шарэнгу аднаго зiгpaкoy каманды праціўніка. Калі не разарве, застаецца ў шарэнзе праціўніка.
Пераможцай лічыцца тая каманда, у якой у канцы гульні будзе найбольшая колькасць дзяцей.
Правілы гульні:названае дзіця павінна разарваць счэпленыя pyкiдзяцей другой шарэнгі, якія не маюць права пры набліжэнні iгpaкa раздымаць ix.
Метка
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал, выхоўваць смеласць.
Aпicaннe гульні: дзеці дзеляцца на дзве групы i становяцца на адлегласці 25 м адна ад адной. Пасярэдзіне паміж гpynaмi ставіцца слупок, які называецца меткай. Затым адна група выклікае каго-небудзь з дзяцей другой групы. Выкліканае дзіця імкнецца забегчы за метку, а яго ловяць усе дзеці процілеглай групы. Калі яно паспявае забегчы за метку, то застаецца ў сваейгрупе, калі не, то пераходзіць у процілеглую групу. Так гуляюць да таго часу, пакуль не зловяць ycixiгpaкoў з процілеглай групы, за выключэннем аднаго. Гэтаму апошняму завязваюць вочыь i ён ідзе да процілеглай групы з распасцёртымі рукаміколькі дзяцей захопіць pyкaмi, столькіi павядзе на свойбок. Цяпер усе захопленыя ловяць дзяцей процілеглай
групы.
Правілы гульні: выкліканае дзіця павінна паспець дабегчы да слупка i стаць за iм.
Рэшата
Задача: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэўpyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку iна адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. ЁН зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, iімкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, якіўпачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.
Правілы гульні: калі irpoк не паспее схавацца за палкай, iaтpымлiвaeскрутачкам па плячах, ён павінен бегчы яшчэ раз вакол рада дзяцей.
Фігуры
Задача: удасканальваць навыкі бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал. Развіваць вынослівасць.
Aпicaннe гульні. усе дзеці стаяць у крузе i круцяцца. Убаку стаяць воук i маці.
Пасля слоў маці: «На месцы, фігура, замры!»—irpaкi заміраюць у любой позе. Тады воук выбipae фігуру, якая яму падабаецца, вядзе яе да маціi пытаецца, колькі яна каштуе. Маці гаворыць: «Два рублі». Воук два разы б'е далоняй па далоні маці, фігура у гэты час уцякае. Воўк яе ловіць. Kaлi зловіць, то гэта дзіця становіцца ваўком.
Правілы гульні: дзіця-воўк ловіць дзіця-фігуру толькі тады, калі маці «выплаціць» за яго грошы.
Каноплі
Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.
Aпicaннe гульні ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i пачынае з імі дыялог:
— Прыходзь да мяне каноплі палоць.
— Не хачу!
— А кашу есці?
— Хоць зараз!
— Ах ты, гультай!—iў гэты жа час бяжьщь у любы канец шарэнгі. Адначасова iirpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, airpoк, які застаўся, займае месца гаспадара
Правілы гульні: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.
Мурашачка
Задача: удасканальваць навыкі бегу са зменай напрамку. Развіваць вынослівасць, смеласць.
На пляцоўцыдзеці рысуюць на зямлі круг, які называецца маткаю. Каб круг бачыць здалёк, у яго кладуць шапку або які-небудзь прадмет. Далей у іншым месцы дзеці становяцца або садзяцца так, каб утварыць круг. Па лічылцы:
Мурашачка, букашачка,
Няверная кукушачка.
Заяц, месяц, дзебыу?
— У лесе.
— А што paбiў?
— Сена кaciў.
— Чым жа накрыў?
— Скаварадою.
— Хто ўкраў?
— Турнас —
дзеці выбіраюць Турнаса i разбягаюцца. Той, хто стаўТурнасам, ловіць ix. Каго ён зловіць, той памагае яму лавіць acтaтнix. Heйкi час можна адпачыць, калі схавацца у круг, але доўга затрымлівацца там нельга. Як толькі ўсе дзецібудуць злоўлены Турнасам i яго памочнікамі, гульню паўтараюць спачатку.
Правілы гульні: уцякаючы ад лаўца, дзеці могуць схавацца ў круг i адпачыць там; злоўлены irpoк дапамагае лаўцу лавіць астатніх.
Гуж
Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы напрамак i тэмп. Развіваць вынослівасць, спрыт.
Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца на пляцоўцы. Двое з ix становяцца ў круг, астатнія за iм. Адзінз irpaкoy, што стаіць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж». Гэты irpoк выбягае з круга i пачынае лавіць іншых. Усе дзеціуцякаюць. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг, замяняе лаўца. Уіншым выпадку ён застаецца на сваім месцы i бегае за дзецьмі, пакуль не зловіць i не паставіць каго-небудзь на свае месца.
Правілы гульні: па сігналу «гуж» дзеці ўцякаюць, airрок-гуж ловіць ix. Калі на працягу трох мінут ігрок-гуж не зловіць нікога з дзяцей, на дапамогу яму прыходзщь irpoк, які заставаўся ў крузе.
У зайца
Задача: удасканальваць уменне хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць смеласць.
Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца ў цесны кружочак. Адзін з хлопчыкаў, больш спрытны, становіцца пасярэдзіне i, паказваючы на кожнага таварыша, чытае па слову:
Мурашка, букашка,
Сонца, месяц...
— Дзе ты быў?
— У балоце.
— Што paбiў?
— Траву жаў.
— Дзе падзеў?
— Пад калодай.
— Хто ўкраў?
— Заяц.
— Хто злавіў?
— Хорт.
Пры апошнім слове ўсе «зайцы» разбягаюцца. «Зайцам» вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўнаязадача хорта — злавіць ycix«зайцаў», якія ўцякаюць ад хорта ва ўмоўленае месца.
Правілы гульні : хорт не пaвiнeн лавіць «зайцаў» на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца. Зайцы -таксама не павінны бегаць паблізу ад яго.
Шчупак
Задача: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.
Апісанне гульні: дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе iaдзінза аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок iiмкнeццa схапіць са-мага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.
Правілы гульні: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.
Садзі лянок!
Задача: развіваць каардынацыю рухаў, хуткасць, уменне арыентавацца ўнавакольных абставінах.
Aпicaннeгульні: перад пачаткам гульні дзеці выбіpaюць вядучага. Затым на зямлі рысуюць кружкі — «гнёзды, якixпaвiннa быць на 2 — 3 менш чым irpaкoў. Усе становяцца ў агульны круг iбяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па кругу iробіць розныя pyxi: прысядае, падскоквае i г. д. Дзеці, не разнімаючы рук, павінны паўтараць яго дзеянні. Нечакана вядучы камандуе «Садзі лянок!» Кожны імкнецца заняць «гняздо». Той, хто яго не зойме, лічыцца пасаджаным, iяго садзяць у гняздо, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паутараецца.
Правілы гульні: вядучы павшен падавацькаманду “садзілянок!» у той момант, калі дзеці зацікаўлены выконваннем разнастайных рухаў.
У палачку-булавачку
Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, дакладнасць i каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: дзеці мераюцца на палачцы: адзін абхоплівае яе рукою знізу, наступны шчыльна над iм i г. д. Калі ўсе возьмуцца за палачку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, першы хлопчык прымае руку знізу i абхоплівае яшчэ вышэй. Toe ж робяць iіншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «icцiў поле». Гэта — палявы. Адзін з irpaкoўкідае далека па пляцоўцы палачку, па якую ён павінен бегчы i прынесцi «да агню»— звычайна да таго месца, адкуль палку кiдалі. Пакуль палявы бегае за палачкай, астатнія павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палачку «да агню», гаворыць:
Палачка-булавачка дамоў прыйшла,
Дома нікога не знайшла.
Каго першага знойдзе,
Той за палачкай пойдзе!
Пасля гэтых слоў ён падкідвае палачку iідзе шукаць дзяцей, якія схаваліся, а тыя імкнуцца ўлучыць момант, схапіць палачку i «адстукацца». Калі iмгэтаўдаецца, палявы зноўідзе «у поле», а астатнія хаваюцца. Каліж палявы заўважьщь каго-небудзь раней iсам адстукаецца, тады «у поле» ідзе знойдзёны iм хлопчык ці дзяучынка.
Правілы гульні:палявы не павінен увесь час знаходзіццца каля палачкі, калі з ліку irpaкoў, якія схаваліся, адстукаўся хто-небудзь адзін, палявы зноў ідзе «у поле».
Штандар, стой!
Задача: удасканальваць навыкі лоўлі мяча, уменне пападаць iм ва ўцекачоў, выпрацоўваць дакладнасць рухау.
Aпicaннeгульні: адзін бярэ мяч — ён штандар. Усе астатнія стаяць вакол. ігрок з мячом падкідвае мяч з воклічам: «Валя, табе!» Валя ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Усе спыняюцца. Валя кідае мяч, імкнучыся трапіцьiм у каго-небудзь. Калі трапіць, той ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Калі irpoк не трапіць мячом нi у кога, яму залічваюць штрафное ачко.
Гульня ідзе да пяць ачкоў.
Правілы гульні:названы irpoк павінен злавіць мяч i трапіць iм у аднаго з дзяцей, якія ўцякаюць.
Падсечка
Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, paзвіваць вакамер, пачуццё прасторы.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць вядучага — рыбака, ямі прысядае i кладзе перад сабой мяч. Астатнія становяцца паўкругам каля мяча. Рыбак гаворыць некалькі разоў:
— Клюе, клюе, клюе... i нечакана называе імя аднаго здзяцей.
Усе ўцякаюць, а той, каго ён назваў, павінен схапіць мяч i кінуць у каго-небудзь з ігракоў. Калі трапіць (падсячэ),падсечаны выбывае з гульні, а калі не трапіць—выбывае з гульні сам.
Апошніirpoк падкідвае мяч уверх iўцякае. Рыбак павінен злавіць мяч i трапіцьiм ва ўцекача.
Правілы гульні:названае дзіця павінна кідаць мяч ва ўцекачоў i не адыходзіць ад рыбака.
Паляўнічыя i арол
Задача: развіваць трапнасць i дакладнасць удару, вакамер, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: усе дзеці—паляўнічыя. 3 дапамогай жараб'ёўкі выбіраюць вядучага — арла, яны адвольна перамяшчаюцца на пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, iімкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ударыць мячом у cпiнyці па нагах арла. Але падыходзіць да арла бліжэй, чым пяць-шэсць крокаў, не дазваляецца. Калі арол набліжаецца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі арол зловіць мяч на ляту, ён кідае яго за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па вiнe якога мяч быўзлоўлены арлом. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць арла, мяняецца з iмролямі.
Правілы гульні: арол можа адабраць мяч у паляўнічага, дакрануўшыся да яго рукой.
Паспей адбіць
Задача: практыкаваць ва ўменні лавіць мяч на ляту i трапляць iм ва ўцекача. Развіваць дакладнасць рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: усе дзеці рысуюць кpyгii бяруць лапаткі ракеткі). Адзін з ixзастаецца без круга — гэта водзячы. ЁН падкідвае мяч, а дзеці адбіваюць яго, імкнучыся пры гэтым не выйсці са свайго круга, таму што водзячы можа заняць яго круг. Хто застаўся без круга, становіцца водзячым, кідае мяч, i гульня працягваецца.
Правілы гульні: мяч павінен адбіваць той irpoк, над кругам якога ён пралятае.
Мянькі
Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць хуткасць рэакцый, смеласць, спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў.
Aпicaннeгульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат, які называюць «ракой». У цэнтры квадрата iўздоўж кожнай бакавой лініі рысуюць кругі — «ямкі» дыяметрам 1—1,5 м i выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці — рыбы. Рыбакі, узяўшыся за pyкi, ловяць рыб, якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў яме можа толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму, тая, што там знаходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб.
Гульня заканчваецца, калі рыбакі пераловяць ycix рыб. Пяць рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі. Яны i з'яуляюццапераможцамі гульні.
Правілы гульні:рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі замкнуць pyкi вакол яе.
Жартаўнік
Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, ва уменні дзейнічаць хутка i дакладна. Развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.
Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 10—20 м (у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў). Затым iгpaкi дзеляцца на дзве каманды: жартаўнікі iпалахлівыя.
Палахлівыя ў адвольным парадку перамяшчаюцца ўнутры круга, жартаўнікі (у аднаго з ix схаваны невялікі мяч) ходзяць вакол ixi час ад часу замахваюцца быццам для кідка. Ігрок з мячом у зручны момант кідае мяч у аднаго з палахлівых. Той, у каго трапіць мяч, выбывае, i гульня пачынаецца спачатку. Пасля трох промахаў каманды мяняюцца ролямі. Калі тры разы прамахнецца iдругая каманда, падлічваюцца irpaкi, якix выбілі
Перамагае каманда, якая выбіла больш irpaкoy праціўніка.
Правілы гульні: irpoк з мячом павінен у зручны момант трапіць iм у irpaкa, які знаходзіцца ў крузе.
Елка
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу з выкрутамiiкіданнем па цэлі, якая рухаецца. Выхоўваць спрыт, уменне арыентавацца на пляцоўцы, выкарыстоўваць розныя тактычныя прыёмы.
Aпicaннe гульні: жараб'ёщкай дзеці выбіраюць «палевіка» i «елавіка». Астатнія irpaкi — біткі. На зямлі праводзяць дзве паралельныя лініі на адлегласці 15 — 20 м. Адна лінія абазначае мяжу горада, другая — вёскі.Паміж лініямі — поле. Елавжік стоячы на лініі горада, кідае ўгару мяч, aбiтокадбівае яго бітай у поле, кідае біту, бяжыць у вёску i вяртаецца назад. Палявік павінен злавіць, або схапіць мяч з зямлі i трапіць iм у бітка ў той час, калі ён бяжыць, г. зн. засекчы. Калі гэта яму ўдаецца зрабіць, ён займае месца елавіка, елавік—месца бiткa, пасля ўдару якога мяч быў злоўлены або засечаны ў полі. Біток, які выбег з горада i не паспеў вярнуцца назад, застаецца ў вёсцы iвяртаецца пасля ўдару наступнага бiткa. Кaлiўсе бiткiпрамахнуліся, не здолелі адбіць мяч i засталіся ў горадзе, елавік кідае на елку, г. зн. высока угору, а палявік імкнецца злавіць мяч або падняць яго i засекчы каго-небудзь з бягучых у горад або ў вёску.
Правілы гульні: палявік павінен злавіць або схапіць мяч з зямлі i трапіць у бітка, які бяжыць у вёску або у горад.
Мяцёлка
Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, спрыт, вакамер, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.
Aпicaннe гульні: гульню праводзяць на катку або добра ўтаптанай снегавой пляцоўцы. Для гульні кожны ўдзельнiк павінен мець мяцёлку (пучок галінак) i 3 —-5 ледзякоў (асколкаў лёду або змёрзлых снежак) дыяметрам 5 — 7 см.
На лёдзе (снезе) рысуюць круг дыяметрам 7 — 14 м. У цэнтры яго ставяць адзнаку—«мету». На лініі круга, на аднолькавай адлегласці адна ад адной, кожны irpoк капае лунку шырынёй 15 — 30 см i глыбінёй 5 — 7 см. Пасля гэ-тага адзін з irpaкoy кладзе лядзяк на «мету», а астатнія — за лініяй круга, iўсе становяцца каля cвaix лунак. Ігрок,лядзяк якога ляжыць на меце, рэкламуе: «Усім разам на гэтым месцы паўвека месці, аднаму замесці»— iўдарае мяцёлкай па лёдзе. Irpaкi бягуць да меты icвaiмi мяцёлкaмiімкнуцца замесцілядзяк у сваю лунку. Калі лядзяк замецены, на мету кладзецца другі лядзяк,irpaкi вяртаюцца да cвaix лунак, i каманду падае наступны irpoк, які стаіць злева ад папярэдняга. Гульня працягваецца, пакуль не будуць замецены ўсе ледзякі. Пераможцам аб'яуляецца той, хто замяце ў сваю лунку найбольшую колькасдь ледзякоў.
Правілы гульні: у час гульні забараняецца хапаць адзін аднаго рукамі, падстаўляць падножкі.
Кошка i мышка
Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, выхоўваць смеласць i пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: па лiчылцы дзеці выбіраюць кошку i мышку. Усе астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, кошка за кругам. Па сігналу кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.
Правілы гульні: кошка i мышка павінны часта мяняцца ролямі.
- Гульні сярэдняй i малой pyxoмacцi
Клубок
Задача: вучыць рухацца адзін за адным па спіралі. Выхоўваць дысцыплінаванасць, арганізаваныя дзеянні дзяцей у калектыве.
Апісанне гульні: дзеці стаяць у крузе i гавораць нараспеў: «Холадна стала, трэба нiткi матаць». Назначанае дзіця падыходзіць па чарзе да кожнага, кланяецца i запрашае ісціза сабой. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не стануць адзін за адным, узяўшыся за рукі. Першы ў радзе пачынае рухацца па спіралі i вядзе за сабой астатніх. Так утвараецца вялікі клубок. Пасля гэтага першы ў радзе гаворыць:
— Холадна стала. Вось i гатовы наш клубок. Трэба цёплы шаль вязаць.
У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, i тады дзеці гавораць:
— Які доўгіi цёплы шаль атрымауся.
Правілы гульні: дзеці пaвiнны моцна трымацца за pyкi пры ўтварэнні клубка iпры "размотванні” яго ў дoўгi ланцужок.
Палатно
Задача: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi зpyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.
Aпicaннe гульні: дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно.Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі
ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»
Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палатна. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.
Правілы гульні: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.
Гусі-лебедзі i воўк
Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.
Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.
Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.
Паміж домам гаспадыніi домам ваўка — чыстае поле.
Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:
Гyci-лебедзі! Пара
У чыста поле са двара!
Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» —i бягуць у чыстае поле.
Ix пачуў воўк iпачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебедзей да свайго дома. Загнаў ён ixycix у свой дом i гаворыць:
— Сядзіце,
Не крычыце,
Крыламі не махайце!
Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:
— Тут воўчы след,
Тут гусіны след.
Тут воўчы след!
Тут гусіны след...
Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:
— Воўк, воўк!Ідзі сюды!
Воўк выйшаў i пытаецца:
— Што табе трэба?
Гаспадыня гаворыць:
— Цiне ты ўкраўмaix гусей-лебедзей?
Воўк адказвае:
— Ды я твaix гусей i не бачыу! Якіяяны ў цябе былі?
Гаспадыня адказвае:
— I белыя былі,
I шэрыя былі,
I стракатыя!
Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:
— Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —
Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:
I белых, i шэрых, i стракатых!
Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ей воўк паказаў, а гусі лебедзі ў ГЭТЫчас замахалі крыламі. Гаспадыня прыслухалася i пытаецца:
— Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?
Воўк адказвае:
— Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!
Гyciў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:
— Воўк, воўк! Хто гэта ўтвaiм доме так шыпіць?
Воўк адказвае:
— Гэта капуста у маёй печы кіпіць!
Гyciў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:
— Воўк! Хто гэта у твaiм доме так тупае?
Воўк адказвае:
— Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса хочуць.
Тут раптам гyci як закрычаць:
— Га-га-га! Га-га-га!
— А гэта хто?—пытаецца гаспадыня-—Гэта мае гусі-лебедзі! Аддай мнеix!
Воўк гаворыць:
— Не аддам!
Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык iпытаецца:
— Воўк! Хочаш з'есці авечку?
— Хачу. Дзе авечка?
Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:
— Вось яна! Даганяй!
Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома iкрычыць:
— Гусі-лебедзі, дадому!
Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусяміКалі ваўку не ўдаецца схапіць ніводнага з гусей, усе гyci збіраюцца ўгаспадынінымдоме i дражняць яго:
Воўк за гарою,
Шэры за крутою.
Ваўка не баюся,
Kieм баранюся,
Качарэжкай адаб'юся.
А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, iгульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульні: бегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад дома ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.
Падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Чараповіч В.В.
Беларускія прыказкі і прымаўкі
Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Прыказка — гэта агульна вядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка — агульна вядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.
Пра час
Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.
Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.
Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.
Пра працу
Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.
Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.
Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.
Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.
Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.
Пра словы і мову
Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.
Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.
На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.
Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.
Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер’ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.
Усяму пачатак — родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.
Пра дом і сям'ю
Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.
Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям’і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.
Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.
Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.
Пра каханне
Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.
Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.
Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.
Пра розум і веды
За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.
Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.
Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.
Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.
За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.
Хто без навукі, той як бязрукі.
Пра багацце
Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. Богатому черти деньги куют.
Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае. Богач удивляется, чем голь пробавляется.
Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе. Бог видит, кто кого обидит.
Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ўторбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Бог даёт — и дурак берёт.
Не будзь ласы на чужыя каўбасы. На чужой каравай рот не разевай.
Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць — сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё. Кто чужого желает, скоро своё потеряет.
Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з’ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла — вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар — купец будзе. Был бы хлеб, а зубы сыщутся.
Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна — пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе. Была бы шея, а ярмо найдётся.
Пра сяброў
Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.
Пра ворагаў
Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.
Пра Бога
Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык невозьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць. Бог не выдаст, свинья не съест.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Бодливой корове Бог рог не даёт.
Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб’е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб’е. Заставь дурака Богу молиться — он и лоб расшибёт.
Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. На Бога надейся, а сам не плошай.
Пра поспех
Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.
Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.
І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы
Падрыхтавала:
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Чараповіч В.В.
Вершы пра лета
Летам
Ну ж і волі, волі
У гаі за вёскай!
А цяплынь, цяплынь!
Весела на полі,
Слаўна пад бярозкай,
Хоць ты сядзь спачынь.
Пчолкі, матылёчкі,
Як сняжынкі тыя,
Мільгацяць вакол.
Жоўтыя пясочкі –
Крупкі залатыя,
Хоць бяры ў прыпол.